Беларусь і Кітай усталёўваюць бязвізавы рэжым



Беларусь і Кітай усталёўваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісана сёння ў Цындаа, дзе праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе belta.by.

Дакумент заключаны па выніках перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынём Кітайскай народнай рэспублікі Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.