Беларусь і Польшча падпісалі план ваеннай супрацы на 2020 год



Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы правялі кансультацыі па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Сустрэча адбылася ў Гародні 12 лістапада, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі. Польскую дэлегацыю на сустрэчы ўзначальваў дырэктар Дэпартамента ваенных замежных спраў Томаш Кавалік. Падчас кансультацыі міністэрствы абароны дзвюх краін падпісалі план мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва на 2020 год.

Фота mil.by