Беларусь і Расея будуць разам кантраляваць інтэрнэт



Беларусь і Расія збіраюцца разам супрацьстаяць дэструктыўным праявам у інтэрнэце, паведаміла журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 12 мая ў Магілёве.

56739_2

Паводле яе слоў, на маючым адбыцца пасяджэнні плануецца зацвердзіць план мерапрыемстваў па стварэнню агульнай інфармацыйнай прасторы. У ім «побач з традыцыйнымі падыходамі, праектамі, якія паспяхова працуюць у Саюзнай дзяржаве, ёсць вельмі важныя для нас радкі – садзейнічаць усебаковаму аб’ектыўнаму асвятленню працэсаў у жыцці Беларусі і Расеі», адзначыў Ананіч.

«Мы вызначылі важнасць абмену інфармацыяй аб тых, у тым ліку дэструктыўных, праявах, якія ёсць у інтэрнэце. Абменьвацца, каб разам аналізаваць, ставіць бар’еры на шляху выкарыстання інтэрнэту як трафіку для наркотыкаў, негатыўных праяў разнастайнага характару, у тым ліку пытанняў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю », – паведаміла кіраўнік Мінінфарма Беларусі.

Паводле naviny.by