Беларусь і Расея падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні візаў
19 чэрвеня Беларусь і Расея заключылі міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў і ў іншых пытаннях уезду замежнікаў і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаваў — удзельніц дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», паведамляе БЕЛТА.
Подпісы пад дакументам пасля перамоваў у Менску паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.
Пагадненне прадугледжвае права замежнікаў уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расеі на падставе візы адной з краінаў і дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Пры гэтым замежнікі могуць карыстацца самалётамі, чыгункай, а таксама 6 аўтамабільнымі дарогамі, якія вызначаныя ў дадатку да пагаднення.