Беларусь і Расею выкінулі з Міжнароднага саюза чыгуначных дарог



Сёння паступіў афіцыйны адказ на запыт Украіны ад Міжнароднага саюза чыгунак (UIC) аб адхіленні расейскай і беларускай чыгункі ад удзелу ў арганізацыі да моманту вяртання мірнай сітуацыі ва Украіне. Саюз паведаміў, што сочыць за сітуацыяй і выказаў салідарнасць з украінскай чыгункай у складаныя для краіны часы.

Міжнародны саюз чыгунак — сусветная асацыяцыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Саюз заснаваны ў 1922 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы, членамі UIC з’яўляюцца 204 арганізацыі.