Беларусь і РФ узгаднілі больш за палову дарожных мап



Расейская Федэрацыя і Беларусь узгаднілі больш за палову дарожных мап прадугледжаных праграмай эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін, паведамляе „Камерсант”.

Усяго да праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы прыкладаецца 31 дарожная мапа, якія прысвечаны розным сферам і галінам. Дарожныя мапы плануецца зацвердзіць 8 снежня ў Маскве – у дзень 20-годдзя падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Пра тое, што бакамі зроблена больш за 50% працы, „Коммерсанту” паведамілі тры крыніцы знаёмыя з сітуацыяй у міжурадавых перамовах. Па словах адной з іх, па 16 мапах усё ўзгоднена цалкам. Па якіх канкрэтна напрамках усё вырашана не ўдакладняецца. Па большасці напрамкаў працу плануецца завяршыць да 19 лістапада. У гэты дзень у Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам кіраўнікоў урадаў Расеі і Беларусі.

Праблемнае пытанне – падатковае заканадаўства. Праграма паглыбленай інтэграцыі прадугледжвае, што да 1 красавіка 2021 года ў Саюзнай дзяржаве будзе адзіны падатковы кодэкс, але гэта не задавальняе ўлады Беларусі.

Па звестках „Коммерсанта”, Расея ўвязвае кампенсацыю беларускаму боку страт ад падатковага манеўру менавіта з уніфікацыяй падатковага заканадаўства. Пра палітычную інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы можна будзе казаць пасля таго, як запрацуе ўсё, што запісана ў эканамічных дарожных мапах.