Беларусь і Украіна правядуць перамовы па праекце воднага шляху Е-40



Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Украіны Сяргея Румаса і Аляксея Ганчарука ў Лондане на палях інвестыцыйнага саміту для краін Усходняга партнёрства.

Як паведамлялася, па тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны можа быць пракладзены водны шлях Е40, які злучыць Балтыйскае мора з Чорным, праз Віслу, Прыпяць і Днепр.

Праект распрацавалі ў 2013 годзе Марскім інстытутам у Гданьску ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна», якая фінансуецца Еўразвязам. Ён закліканы актывізаваць гандаль паміж трыма суседнімі краінамі.

Прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх бізнес-саюзаў, а таксама экалагічныя арганізацыі неаднаразова крытыкавалі праект з-за высокай капітала-ёмістасці і магчымага негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Беларускае Радыё Рацыя