Беларусь і Вялікабрытанія будуць развіваць ваеннае супрацоўніцтва
19 снежня. Перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва адбыліся ў Лондане 18 снежня.
Як паведамляе беларускае абароннае ведамства, падпісаныя сумесная заява пра супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін і план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.
Беларуская дэлегацыя таксама правяла рабочыя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі і па справах Садружнасці. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі міратворчых кантынгентаў пад эгідай ААН.