Беларусь мае дазвол на выкарыстанне расейскай ядзернай зброі – інфармуе Савет Бяспекі



Намеснік Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка расказаў на СТВ, што беларусы атрымалі допуск да выкарыстання і прымянення ядзернай зброі. Беларускія спецыялісты поўнасцю падрыхтаваны ў Расеі, адпрацавалі ўсе сітуацыі на трэнажорах і на рэальных аб’ектах у гэтай краіне.

Ілюстрацыйнае фота

У інтэрвʼю Паўлу Зарубіну 25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Менск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Лукашэнка. Паводле слоў прэзідэнта Расеі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

Пуцін дадаў, што Расея не перадае Беларусі тактычную ядзерную зброю, а толькі размяшчае яе, што дазваляе не парушаць дамоўленасці аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

Крыніца: Хартыя97