Беларусь мае шанцы ўвайсці ў еўрапейскую сям’ю
«У еўрапейскай сям’і ёсць месца для Беларусі», — адзначыў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па адносінах з Беларуссю Богдан Здраеўскі. Еўрадэпутаты ад кіроўнай «Еўрапейскай народнай партыі» і лідары беларускай апазіцыі правялі круглы стол у Менску, дзе абмеркавалі беларуска-еўрапейскія адносіны і тактыку апазіцыі на будучых парламенцкіх выбарах. Паводле Богдана Здраеўскага, у Брусэлі бачаць прагрэс у Беларусі, але лічаць яго недастатковым:
— Ёсць прапанова Бруселя і гэта прапанова не толькі пастаяннай зацікаўленасці і ўзмацнення зацікаўленасці сітуацыяй у Беларусі, але таксама магчымага аднаўлення ўзаемадачыненняў Еўрапарламента з парламентам Беларусі, пры відавочнай умове, што ў ім знойдзецца месца для апазіцыі, што выбары, якія адбудуцца увосень, што да празрыстасці, працэдураў і ўсіх тых заўвагаў, якія змешчаны ў справаздачы АБСЕ, зробяць крок наперад.
Таксама Богдан Здраеўскі нагадаў пра шматлікія штрафы з пачатку гэтага года — беларускім палітыкам, актывістам і журналістам, а таксама пра пакаранні за нявыплату гэтых штрафаў. Палітык заўважыў наступнае: «Мы можам даваць крэдыт даверу, але мы не пойдзем на кампраміс у прынцыповых рэчах — такіх, як павага да правоў і свабодаў чалавека».
Беларускае Радыё Рацыя