Беларусь можа быць уцягнута ў супрацьстаянне Расеі і Украіны на баку Расеі
Беларусь можа быць уцягнута ў супрацьстаянне Расеі і Украіны на баку Расеі, – лічыць юрыст, каардынтар Беларускага камітэту салідарнасці з Украінай Ігар Рынкевіч.
Таму што ўлады Беларусі ўсё больш трапляюць у залежнасць ад Крамля. А палітыка Крамля з пачатку двухтысячных гадоў зноў стала імперскай, – лічыць Рынкевіч.
– Яны вырашылі аднаўляць Расейскую імперыю, і таму на парадку дня стаіць пытанне, звязанае з агрэсіяй на Украіне. Зараз адбываецца канцэнтрацыя войск, інфармацыйная вайна, гібрыдная агрэсія Расеі супраць Украіны, ідзе эскалацыя ўсіх гэтых дзеянняў. І, канешне ж, гэта небяспечна для Беларусі. Ва ўмовах, калі беларускі нелегітымны рэжым на чале з Лукашэнкам цалкам патраніруецца, спансіруецца з боку Расеі, то канешне, мы не можам не хвалявацца наконт сцэнара далейшых падзеяў.
І цалкам магчыма, што ўлада Беларусі будзе ўцягнута ў гэты канфлікт на баку Крамля, – не выключае Ігар Рынкевіч. Таму беларускае грамадства павінна патрабаваць ад уладаў рабіць тое, што запісана ў Канстытуцыі – быць нейтральнай дзяржавай.
Беларускае Радыё Рацыя