Беларусь на жалобнай цырымоніі ў Бухенвальдзе прадстаўляў Павел Латушка



Сёння ў мемарыяльным комплексе на месцы канцлагера Бухенвальд прайшла жалобная цырымонія, прымеркаваная да 77-й гадавіны вызваленьня лягера. Сёлета арганізатары адмовіліся запрашаць на мерапрыемствы беларускую і расейскую дэлегацыі з прычыны вайны ва Украіне.

Замест гэтага Беларусь на цырымоніі прадстаўляў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка.

Як паведамляе тэлеграм-канал Паўла Латушкі, палітык усклаў да манумента вянок з бел-чырвона-белай стужкай. Бел-чырвона-белы сцяг Беларусі быў вывешаны арганізатарамі і на флагштоку сярод сцягоў астатніх краін-удзельніц — побач са сцягам Украіны.

Фота: t.me/latushka