Беларусь наладжвае адносіны з КНДР



Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас 11 красавіка прыняў копіі даверчых грамат у першага пасла Паўночнай Карэі КНДР у Менску Зу Зен Бона.

Дапкюнас „вітаў рашэнне кіраўніцтва КНДР накіраваць у Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін пасла КНДР з рэзідэнцыяй у Менску і пажадаў Зу Зен Бону поспехаў на адказнай пасадзе”, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

„У сяброўскай гутарцы бакі абмеркавалі становішча і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях”, — адзначаецца ў рэлізе.

belapan.by