Беларусь наведае армянская парламенцкая дэлегацыя



24-26 верасня адбудзецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Арменіі.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі Эдуард Шармазанаў.

Бакі плануюць прыняць удзел у адзінаццатым пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія.

Праграмай візіту прадугледжваецца правядзенне сустрэч у Палаце прадстаўнікоў, Савеце Рэспублікі, Берасцейскім абласным выканаўчым камітэце, а таксама наведванне шэрагу прадпрыемстваў Менска і Берасця.

belapan.by