Беларусь наведае міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль
15 студзеня Беларусь з рабочым візітам наведае міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль.
Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Аўстрыі, графікам візіту запланаваныя сустрэча Кнайсль з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем і брыфінг для журналістаў.
Карын Кнайсль таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка пасольства Аўстрыі, размешчанага ў Менску па вуліцы Бялінскага, 23.
Кіраўнік аўстрыйскага знешнепалітычнага ведамства мае намер наведаць сталічны скульптурны камбінат, дзе вядуцца работы па стварэнні памятнага знака для мемарыяльнага комплексу „Трасцянец”, і Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у якім дзейнічае аўстрыйская бібліятэка.
Новы пасол Аўстрыі Алаізія Вёргетэр працуе ў Беларусі з восені 2018 года.