Беларусь наведае міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс 25-26 ліпеня наведае з рабочым візітам Беларусь, паведаміла прэс-служба латвійскага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас візіту запланаваныя сустрэчы Рынкевічса з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і „іншымі высокапастаўленымі службовымі асобамі”.
Будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковых адносін, уключаючы эканамічнае супрацоўніцтва, адносіны Беларусі з Еўрасаюзам, пытанні рэгіянальнай бяспекі.
Рынкевічс возьме ўдзел у адкрыцці выставы „Гарызонты” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечанай 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі і 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі.