Беларусь наведае парламенцкая дэлегацыя Фінляндыі
Парламенцкая дэлегацыя Фінляндыі наведае Беларусь 29 жніўня — 1 верасня, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня парламенцкай групы дружбы з Беларуссю, член фракцыі Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Віле Рудман. Адбудзецца сустрэча дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Акрамя таго, пройдзе пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Фінляндыі.
Праграмай візіту таксама прадугледжаныя сустрэчы парламенцкай дэлегацыі з кіраўніцтвам МЗС, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Парку высокіх тэхналогій. БелаПАН
