Беларусь не плануе выходзіць з дагавора з Расеяй па ахове мяжы



Беларусь не плануе выходзіць з дагавора з Расеяй па ўзаемных намаганнях у ахове мяжы.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась у каментары журналістам паводле вынікаў даклада Аляксандру Лукашэнку пра ўзаемадзеянне Беларусі і Расеі ў памежных пытаннях, паведамляе тэлеканал „Беларусь 1„.

„Мы не выходзім з гэтага дагавора, мы лічым карысным і патрэбным прыкладаць агульныя намаганні па абароне нашых агульных межаў. Але зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, і стану спраў па гэтым дагаворы, прапануецца арганізаваць працу па яго актуалізацыі, перапрацоўцы і ўзмацненні існага дагавора ад 1995 года”, — сказаў Зась.

Ён растлумачыў, што Аляксандр Лукашэнка ўжо даручыў узгадніць дзеянні з Расейскай Федэрацыяй.