Беларусь – незалежная краіна ці пратэктарат Расеі?
Новае вывучэнне складу вышэйшага вайсковага камандавання апублікаваў на старонках сайта міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm – падсумаваў рэдактар яе беларускай службы Дзяніс Івашын. Адказ на пытанне, зададзенае аўтарам: „Беларусь – незалежная краіна ці пратэктарат Расейскай Федэрацыі?” – знойдуць самі чытачы.
Кажа Дзяніс Івашын:
– Першы такі маніторынг зрабіў у 2015 годзе. Гэта ўжо другі. У ім пададзены ўсе змены, якія адбыліся за гэтыя два гады. Я лічу, што гэта эксклюзіўная праца: да мяне яе, у прынцыпе, ніхто не выконваў. Вельмі важна для аналітыкаў і экспертнай супольнасці Беларусі, бо там, апрача аналізу, пададзены магчымыя прагнозы. Таксама напрыканцы маніторынгу падаю пэўныя парады і міжнароднай супольнасці, і абарончым ведамствам Украіны, і таксама грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Галоўная выснова маніторынгу, што ў вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі дамінуюць людзі, звязаныя ўшчыльную з Расейскай Федэрацыяй. Менавіта яны і вызначаюць як унутраную, так і вонкавую палітыку Беларусі.
Азнаёміцца з вынікамі маніторынгу можна тут.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара