Беларусь падарыла расейскаму сабору ў Парыжы 22 дываны
Беларусь падарыла расейскаму праваслаўнаму сабору ў Парыжы 22 берасцейскія дываны. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Францыя. Шчодры падарунак ад імя дзяржавы зрабіў амбасадар Павел Латушка. На старонцы амбасады гаворыцца:
„10 верасня 2017 г. у г. Парыж адбылася цырымонія перадачы ў дар Свята-Троіцкаму кафедральнаму сабору дывановых вырабаў беларускай вытворчасці.
Ад імя Пасольства Беларусі ў Францыі і Пачэснага консула Францыі ў г. Брэст Леаніда Стаецкага Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ўручыў епіскаму Корсуньскаму Нестару 22 дывановыя вырабы „Берасцейскага дывановага камбінату”.
Павел Латушка таксама павіншаваў епіскапа Корсуньскага Нестара з 7-годдзем рукапалажэння ў сан епіскапа. Цырымонія прайшла пасля ранішняй літургіі ў храме.
Корсуньская епархія ўключае ў сябе праваслаўныя прыходы ў Францыі, Іспаніі, Швайцарыі і Партугаліі”.
Беларускае Радыё Рацыя
