Беларусь паніжае ўзровень ва Усходнім партнёрстве да экспертнага
Беларусь абвясціла, што паніжае ўзровень свайго ўдзелу ў праграме Еўразвязу “Усходняе партнёрства” да экспертнага, паведамляе ria.ru.
Cёння, 17 лістапада, адбылася нарада ў Лукашэнкі па пытаннях знешняй палітыкі. Па выніках нарады міністр замежных спраў Уладзімір Макей сказаў журналістам, што Беларусь рыхтуе меры ў адказ на магчымае пашырэнне санкцый з боку ЕЗ. “Будзьце ўпэўненыя, што гэтыя ініцыятывы ў выпадку іх прыняцця нашымі еўрапейскімі партнёрамі не застануцца без адказу. Рэакцыя будзе сапраўды адэкватнай і вельмі адчувальнай для нашых еўрапейскіх партнёраў”, — цытуе словы Макея “Інтэрфакс”.
Беларускае Радыё Рацыя
