Беларусь папярэдзіла АБСЭ аб правядзенні “самага буйнога вайсковага мерапрыемства” ў верасні
16 гадоў таму
Выконваючы свае абавязацельствы ў рамках Венскага дакумента 2011 года, Менск папярэдзіў АБСЭ, што ў верасні ў Беларусі пройдзе буйное мерапрыемства ў вайсковай сферы, заявіў начальнік упраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валеры Равенка.
Таксама ён абвінаваціў Польшчу ў „ігнараванні прапановы Беларусі аб аднаўленні дыялогу ў вайсковай сферы”, „ухіленні ад тлумачэння рэальных мэтаў незвычайнай вайсковай дзейнасці ля беларускай мяжы” і „беспадстаўным нарошчванні польскіх сіл і сродкаў” на мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя