Беларусь рыхтуе да падпісання дамову з ЕЗ па візах



Беларусь плануе да канца года падрыхтаваць праекты пагадненняў з Еўразвязам аб рэадмісіі і палягчэнні візавых фармальнасцей, паведаміў журналістам начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

„Беларусь у цяперашні час праводзіць ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпісання з Еўразвязам пагадненняў аб рэадмісіі і аб палягчэнні візавых фармальнасцей. Ёсць шанец, што да канца года мы правядзем ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, атрымаем афіцыйныя паўнамоцтвы да правядзення перамоў і падпісання пагадненняў у рамках дасягнутых дамоўленасцей”, – сказаў Аляксей Бягун.

Ён дадаў, што пагадненні ўступяць у сілу пасля абмену граматамі або правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур па ратыфікацыі.

Беларусь і ЕЗ з 2014 года праводзяць кансультацыі па праектах пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі, якія плануецца падпісаць пакетам.

zviazda.by