Беларусь прапануе Украіне дапамогу



Беларусь прапануе Украіне дапамогу ў рэабілітацыі трыццацікіламетровай зоны Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Адпаведную прапанову атрымала Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання.

Чарнобыль

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Украінскія эколагі вызнаюць, што сёння ў краіне няма канцэпцыі будучыні трыццацікіламетровай зоны вакол Чарнобыльскай АЭС. Праблема забруджаных тэрыторый зноў далася ў знакі пасля масштабных пажараў непадалёк Чарнобыля ў канцы красавіка.

Дапамогу прапануюць беларускія навукоўцы. Са словаў украінскіх калег, “у беларусаў ёсць практычны досвед па рэабілітацыі такіх тэрыторый, і таму дапамога будзе з радасцю прынятая”.

Усе беларускія прапановы цяпер разглядаюцца ў Міністэрстве экалогіі і ў Дзяржаўнай інспекцыі адзернага рэгулявання Украіны. Паводле ўкраінскага боку, гэтыя прапановы напэўна будуць прынятыя, а беларускія спецыялісты возьмуць удзел у практычных вырашэнні праблем Чарнобыля.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна