Беларусь прыпыніла дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе з Польшчай і Чэхіяй
Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ, ДОВСЕ) у адносінах да Польшчы і Чэхіі. На практыцы гэта будзе азначаць, што Менск не будзе дзяліцца з Варшавай і Прагай інфармацыяй пра свае звычайныя ўзбраенні і тэхніку.
Cітуацыю з боку інтарэсаў Украіны каментуе намеснік дырэктара „Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі” Дзмітрый Грамакоў:
– Па вялікім рахунку ніяк не паўплывае, таму што Украіна расцэньвае палітыку рэжыму ў Беларусі як суагрэсію і ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Таму захаванне гэтых дамоваў не мае нічога агульнага з палітычнымі рэаліямі сённяшняга дня. Гэта проста дыпламатычныя дэмаршы рэжыму Лукашэнкі. Рана ці позна гэта адгукнецца ва Украіне. Не будзе ніякіх верыфікацый. Па ўсёй мяжы ўжо вырытыя акопы. Граніца замінавана. Мы чакаем уварвання з боку Беларусі.
На сёння паміж Беларуссю і Украінай дзейнічае Ташкенцкае пагадненне 1992 год, якое размяркоўвае правы і абавязальніцтвы ДЗУСЕ паміж Расеяй і былымі краінамі СССР. Аднак абмен інфармацыяй адсутнічае. Актуальныя звесткі пра звычайную і ядзерную расейскую зброю ў Беларусі Украіна атрымлівае праз сваю выведку і вядучыя міжнародныя СМІ.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя