Беларусь святкуе свой 29-ы дзень народзінаў



29 гадоў таму Беларусь напоўніцу аднавіла незалежнасць.

Пажаданні беларусам у святочны дзень выказаў палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

РР: 25-га жніўня Беларусь дамаглася незалежнасці. Мы выкарысталі гэтую магчымасць ці мы зноў знаходзімся на стартавых пазіцыях жнівеньскіх дзён 1991 года?

– Не, зразумела мы не знаходзімся на тым нулявым мерыдыяне 1991 года. Зразумела, што 30-ць гадоў не прайшлі для Беларусі дарэмна. Беларусь адбылася як незалежная дзяржава. У Беларусі адбудаваны дзяржаўны інстытут і яны моцныя, хоць і аўтарытарныя. У Беларусі ёсць свая эканоміка, хоць не вельмі эфектыўная, ёсць замежная палітыка, а галоўнае ёсць насельніцтва, якое адчувае сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Людзей, якія не хацелі б жыць у незалежнай Беларусі, якія хацелі б ліквідацыі беларускай дзяржаўнасці, іх зусім няшмат, літарльна лічаныя працэнты. Хачу нагадаць, што ў 90-я гады, дзесьці 60-70% насельніцтва шкадавалі пра распад Савецкага Саюза. Сёння гэтага няма і блізка. Беларусь адбылася, як незалежная дзяржава. Іншая справа, што гэтым шанцам можна было скарыстацца значна лепш. Развіццё краіны пайшло не зусім па тым шляху, пра які марылі беларускія дэмакраты. Шмат што зроблена кепска, але можна сказаць, што рэжым Лукашэнкі ў нечым адлюстроўваў настроі беларускага грамадства. Толькі апошнім часам ён перастаў адлюстроўваць, што і вылілася ў народную рэвалюцыю, якая адбываецца на нашых вачах.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Гэты дагэтуль так і не замацаваны ў якасці дзяржаўнага свята.

Беларускае Радыё Рацыя