Беларусь у чэрвені наведае парламенцкая дэлегацыя Нямеччыны
У чэрвені плануецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Нямеччыны, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 15 мая на сустрэчы з паслом ФРГ Петэрам Дэтмарам у сувязі з завяршэннем яго работы ў Беларусі.
Паводле слоў спікера ніжняй палаты, у склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі германска-беларускай парламенцкай групы бундэстага. „Візіт чакаецца з 20 па 23 чэрвеня. Ён акурат супадае з адкрыццём другіх Еўрапейскіх гульняў, так што госці змогуць прабавіць час і на спартыўных мерапрыемствах”, — дадаў ён.
У сваю чаргу Дэтмар адзначыў, што найбліжэйшым часам Менск таксама маюць намер наведаць федэральны міністр энергетыкі і эканомікі Нямеччыны, а таксама міністр па пытаннях транспарту Гамбурга. Запланаваны і візіт кіраўніцтва Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі.
„Прадстаўнікі пятнаццаці прадпрыемстваў-чальцоў саюза прыедуць сюды ў сярэдзіне чэрвеня, — удакладніў пасол. — Дэлегацыі плануюць сустрэцца з кіраўнікамі беларускіх міністэрстваў, чакаюцца сустрэчы ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень”, каб вызначыць месца Беларусі і Нямеччыны ў ініцыятыве Кітая „Адзін пояс, адзін шлях”.
Паводле слоў Дэтмара, германскі бок зацікаўлены ў пашырэнні прысутнасці бізнесу і інвеставанні ў беларускую эканоміку.
Фота БелТА