Беларусь – у “дзясятцы” краін з найгоршымі ўмовамі для працы журналістаў



Новыя дадзеныя праваабарончай арганізацыі  Freedom House сведачць пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў “дзесятцы” краін, дзе існуюць найгоршыя магчымасці працы для журналістаў. Суседства Беларусі склалі Куба, Паўночная Карэя,  Крым і іншыя краіны з дыктатарскімі рэжымамі кіравання.

Адсутнасць свабоды слова ў Беларусі падцверджваецца шматлікімі фактамі пераследу незалежных журналітаў, якія прыцягваюцца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за тое, што выконваюць свае прафесійныя абавязкі – зазначае праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэта Гары  Паганяйла:

– Наша ўлада выдатна разумее – прафесійныя журналісты абавязкова дакапаюцца да сапраўдных праблем тых бязладзіц і правалаў і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай палітыцы, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі. І гэта крытыка не толькі ўнутраная, але і для міжнароднай супольнасці. Таму што пытанні захавання правоў чалавека – гэта не толькі ўнутранае права краіны, як пра гэта гавораць нашыя чыноўнікі ажно да самага галоўнага чыноўніка.

Праваабарончая арганізацыя  Freedom House маніторыць сітуацыю з парушэннямі правоў журналістаў ў 199 краінах свету. Паводле даклада “Свабода прэсы – 2015,  Беларусь адносіцца да катэгорыі “несвабодных” разам з 44% іншых краін. Найлепшыя ўмовы працы для журналітаў існуюць у такіх краінах, як Нарвегія, Швецыя, Бельгія, Фінляндыя і Нідэрлянды.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.open.by