Беларусь у Швецыі больш не будуць называць “Белай Расеяй”



Ад гэтага часу ўрад Швецыі ў афіцыйных зносінах будзе называць Беларусь па-шведску Belarus замест Vit-ryssland (Белая Расея). Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў Швецыі – Ан Ліндэ.

«Гэта прызнанне беларускай грамадзянскай супольнасці і людзей, якія даўно хацелі падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны», – піша Ліндэ ў сваім артыкуле ў адным са шведскіх выданняў.

Такім чынам Міністэрства замежных спраў адмаўляецца ад тэрміну, які можа можа выклікаць асацыяцыі з Расеяй (Ryssland), бо слова Русь (Rus) не адносіцца да Расеі, піша Ліндэ. Русь – гэта назва земляў ва Усходняй Еўропе, якія ў сярэднявеччы былі населеныя ўсходнеславянскімі народамі.

Беларускае Радыё Рацыя