«Беларусь усё больш раствараецца ў наратывах і задумах Крамля»- кажа амбасадар Украіны ў Менску



Ігар Кізім адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Ўкраіну. Ён назваў заявы прапаганды пра нібыта пагрозу з украінскага боку лухтой.

Свае думкі адносна апошніх заяваў Лукашэнкі 28 студзеня амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім выказаў у сваім Facebook. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на дзве заявы Аляксандра Лукашэнкі: «Мы вернем нашу Ўкраіну ва ўлонне нашага славянства» і «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны». Калі б Украіна сапраўды рыхтавалася да вайны, як пра тое кажа Лукашэнка, яна б не падпісвала Будапэшцкі мэмарандум. Словы ж пра пагрозу Беларусі з боку Ўкраіны Ігар Кізім назваў лухтой.

Паводле Свабоды