Беларусь высылае з Менска амбасадара Латвіі і ўвесь дыпперсанал



Латвія ў адказ высылае амбасадара Беларусі і ўсіх дыпламатаў, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка МЗС Латвіі.

* * * 

Пра гэта распавёў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае @sputnikby. Міністр назваў „актам дзяржаўнага вандалізму” інцыдэнт з дзяржсцягам Беларусі ў Рызе і паведаміў, што амбасадару Латвіі ў Беларусі Эйнарсу Семанісу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін.

Таксама паведамляецца, што разам з амбасадарам Латвіі Беларусь высылае з краіны ўвесь дыпламатычны персанал за выключэннем аднаго тэхнічнага супрацоўніка. Ім трэба зрабіць гэта за 48 гадзін.

Фота: twitter.com/MStakis/

Нагадаем, што сёння ў Рызе мэр горада Марціньш Стакіс разам з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з «Пагоняй».

tut. by

Фота: lvportals.lv