Беларусь вызначыла квоты на ўцекачоў
Міністэрства Унутраных Спраў устанавіла разьмеркавальныя квоты па рэгістрацыі зваротаў аб прадстаўленьні статусу ўцекача ў Беларусі на бягучы год. Адпаведнае рашэньне было на днях апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент вызначае наступныя разьмеркавальныя квоты рэгістрацыі зваротаў аб прадстаўленьні статусу ўцекача па абласцях краіны. Так, найбольш чалавек могуць прыняць тры вобласьці: Віцебская і Гомельская па дзьвесце пяцьдзесят чалавек, і Берасьцейская – дзьвесце. Менская й Магілёўская вобласьці атрымалі квоту на сто семдзесяцт пяць чалавек.
Найменш уцекачоў будзе ў Гарадзенскай вобласьці – толькі со пяцьдзесят асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bbc.com