Беларусь заканадаўча забараніла развіццё крымскага сцэнарыя ў сябе
У Беларусі надрукавана новая рэдакцыя закона «Аб ваенным становішчы», якая пачне дзейнічаць з першага лютага. Паводле яго, з’яўленне ў Беларусі вайскоўцаў з іншых краін без апазнавальных знакаў, як было летась у Крыме з расейскімі вайскоўцамі, якіх празвалі «зялёнымі чалавечкамі», будзе лічыцца агрэсіяй.
Новым законам прапісаныя падзеі, якіх дастаткова для абвяшчэння ў Беларусі ваеннага становішча, пры якім дзейнасць Парламента прыпыняецца, забараняюцца мітынгі і дэманстрацыі, не праводзяцца выбары. Да такіх пагроз адносяць канцэнтрацыю на межах з Беларуссю войскаў іншай краіны, у тым ліку правядзенне там мабілізацыі з мэтай нападу на Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kresy24.pl