Беларусь закрые сваю амбасаду ў Ізраілі
Беларусь вымушана закрыць сваю дыппрадстаўніцтва ў Тэль-Авіве, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.
На такі крок, растлумачыў ён, Беларусь змушана пайсці пасля таго, як Ізраіль прыняў рашэнне аб закрыцці сваёй амбасады ў Менску.
Рашэнне Ізраіля зачыніць амбасаду з’яўляецца памылкай, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. «Падобны няправільны крок ўжо здзяйсняўся нашымі ізраільскімі партнёрамі ў 2003 годзе і менш чым праз год ім давялося яго выпраўляць», – дадаў ён.
У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік МЗС Ізраіля Эмануэль Нахшон растлумачыў, што рашэнне пра закрыццё амбасады ў Менску прадыктавана меркаваннямі эканоміі бюджэтных сродкаў.
Паводле яго слоў, дыпмісія спыніць сваю працу на працягу 2016 года, аднак канкрэтная дата пакуль не зацверджана. Акрамя амбасады ў Беларусі, дадаў ён, Ізраіль вымушаны зачыніць свае дыпмісіі ў яшчэ некалькіх краінах.