Беларусь запросіць міжнародных назіральнікаў на вучэнне „Захад-2017”



Беларусь запросіць больш як 80 міжнародных назіральнікаў на вучэнне „Захад-2017”.

Пра гэта у інтэрв’ю ТАСС паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. „Нягледзячы на тое што заяўленая на вучэнне „Захад-2017″ колькасць асабовага складу, баявых браніраваных машын, артылерыі, авіяцыі не дасягае парогавых значэнняў для паведамлення, мы запросім нашых партнёраў, каб яны пераканаліся, што вучэнне не вырашае тых задач, аб якіх яны заяўляюць, – сказаў Андрэй Раўкоў. – Пры гэтым запрашэнні атрымаюць не толькі ваенныя аташэ, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, але і шэраг міжнародных арганізацый, такіх як ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, МКЧК”.

Паводле слоў міністра, будуць выкананы таксама абавязацельствы згодна з рэгіянальнымі мерамі даверу і бяспекі. „Мы чакаем наглядальнікаў ад нашых суседзяў – Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі. У рамках двухбаковых дамоўленасцей запрошаны наглядальнікі Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Усяго будзе запрошана больш як 80 наглядальнікаў”, – адзначыў Андрэй Раўкоў.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расеі „Захад-2017” з’яўляецца планавым і праводзіцца па рашэнні прэзідэнтаў дзвюх краін. Такія вучэнні праходзяць раз у два гады, па чарзе на тэрыторыях Беларусі і Расеі. 

belta.by

Фота: interpolit.ru