Беларусь знікла з еўрапейскай палітычнай павесткі дня



Беларусь знікла з еўрапейскай палітычнай павесткі дня, – выказалі меркаванне польскія эксперты ў праеце “Месца для прэсы” на нашым радыё. Першая прычына, паводле польскай журналісткі і вядучай праграмы “Студыя Усход” на грамадскім тэлебачанні Марыі Пшэломец, – гэта канфлікт ва Украіне, які перамяніў прыярытэты еўрапейскай і польскай палітыкі:

– Гэта з аднаго боку вайна ва Украіне, і зараз уся ўвага Захаду скіраваная на Украіна. Па-другое, гэта Ісламкая дзяржава, якая нясе праблему для паўднёвых краін Еўропы. І таму Беларусь цяпер нікому не цікавая. А з іншага боку, апазіцыя ў Беларусі вельмі-вельмі слабая. Няма чалавека, якога можна было б падтрымаць.

Знікненне Беларусі з польскай ды еўрапейскай палітыкі, паводле польскага эксперта і публіцыста Лукаша Ясіны, – не звязана з украінскімі падзеямі. Ігнараванне беларускага пытання ў палітыцы і медыя пачалося яшчэ раней, калі Польшчы вызначыла курс на збліжэнне з Расіяй, – падкрэслівае эксперт:

– Не пачалі гаварыць, што ў Беларусі пануе дэмакратыя, але з’явіліся галасы, што Беларусь – цікавы край, у які можна інвеставаць, весці эканамічнае жыццё, а дыктатура… як аказалася, найгоршым дыктарам у Еўропе з’яўляецца Уладзімір Пуцін. Гэта пачалося з 2010 года, пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, калі быў апошні усплеск зацікаўленасці Беларуссю. Але затым знікла не толькі Беларусь, пэўны час і Украіна не была важнай дзяржавай. Палякі займаліся інтэграцыей з Расеяй.

Перамяніць сітуацыю можа нядаўні візіт ў беларускую сталіцу дэлегацыі Еўрапарламента. У выніковым камюніке якога чытаем, што іх галоўная мэта – утрыманне адкрытых каналаў камунікацыі ды ўзнаўленне дыялогу.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя