Беларусам не пакажуць віншаванне ад Пуціна
Ніводзін беларускі тэлеканал трэці год запар не будзе трансляваць навагодні зварот прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Як вынікае з праграмы тэлеперадач, і “РТР-Беларусь”, і “НТВ Беларусь” зрабілі выбар на карысць звароту Аляксандра Лукашэнкі. Апошні раз зварот кіраўніка Расеі трансляваўся ў 2014 годзе.
Раней у Масквы і Менска быў розны зімовы час, цяпер ён супадае. Таму беларускія тэлеканалы вымушаныя былі адмовіцца ад выступу Пуціна.
