Беларусаў пазбавілі права падаваць скаргі ў ААН



Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон „Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”. Цяпер грамадзяне Беларусі не змогуць падаваць скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Дакумент падпісаны 27 кастрычніка, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Закон дэнансуе Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года.

Таксама, згодна з дакументам, страціў сілу пункт 1 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 г. № 1393-XII “Аб ратыфікацыі Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года аб прызнанні кампетэнцыі Камітэта па правах чалавека ў адпаведнасці з артыкулам 41 гэтага Пакта» з даты ўступлення ў сілу дэнансацыі Факультатыўнага пратакола ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 12 Факультатыўнага пратакола.

Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Камітэт ААН па правах чалавека ў нібыта самавольным пашырэнні сваіх паўнамоцтваў.