Беларусаў сярод пацярпелых ад выбухаў у Джакарце няма
Грамадзян Беларусі, згодна з наяўнай інфармацыяй, сярод пацярпелых ад серыі выбухаў у Джакарце няма, паведамляе ў „Твітэры” беларускае пасольства ў Інданезіі.
Пасольства прасочвае сітуацыю, удакладнілі ў дыппрадстаўніцтве.
Серыя выбухаў у сталіцы Інданезіі Джакарце прагрымела 14 студзеня. СМІ паведамляюць пра шэсць загінулых, у тым ліку трох паліцэйскіх. Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода ў звароце па нацыянальным тэлебачанні назваў выбухі тэрарыстычнымі актамі.