Польска-беларускі дыялог: „Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе” (абноўлена)
„Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе” – пад такою назвай у Варшаўскім універсітэце адбывалася міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная польска-беларускім палітычным, гаспадарчым і культурным адносінам.
Беларуска-польскія адносіны нармалізуюцца і час рыхтаваць візіты прэзідэнтаў з такой прапановай падчас канферэнцыі Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе выступіў кіраўнік аналітычнага цэнтру ЭКООМ Сяргей Мусіенка.
Паводле яго, Браніслаў Камароўскі, мог бы наведаць Беларусь нават 3 ліпеня, хаця яшчэ не вядома ці будзе цяперашні прэзідэнт Польшчы пераабраны на выбарах 10 мая.
“Беларуская дыпламатыя спрабуе напоўніцу скарыстацца геапалітычнай сітуацыяй ва Усходняй Еўропе”, – лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Таму паводле яго беларускія дыпламаты спрабуюць наладзіць канферэнцыі з удзелам праўладных экспертаў і чыноўнікаў, ды пераканаць у неабходнасці новага адкрыцця Еўропы на Беларусь.
„Прапанова кіраўніка аналітычнага цэнтру ЭКООМ Сяргея Мусіенкі для Браніслава Камароўскага наведаць Менск 3 ліпеня – гэта пробны шар у польскі палітыкум, ці гатовы ён на супрацу з рэжымам без умоваў”, – кажа Раман Якаўлеўскі.
– Гэта не стратэгія, гэта тактыка макееўская, я разглядаю гэта, як правакацыю з беларускага боку, каб усе астатнія чухалі галаву: што з гэтага будзе? Ініцыятары і па іншых сталіцах будуць ездзіць. А што рабіць? У Польшчы дэмакратыя.
Беларуская амбасада ў Варшаве правяла супольна з варшаўскім універсітэтам і БДУ канферэнцыю, на якую з беларускага боку прыехалі праўладныя эксперты і чыноўнікі.
Беларуска-польскія адносіны апошнім часам сапраўды актывізуюцца, але яны не настолькі цёплыя, каб адбываліся ўзаемныя візіты кіраўнікоў дзяржаваў, мяркуе былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.
– Тое, што прэзідэнт Лукашэнка выкарыстаў украінскую сітуацыю, каб праз менскія канферэнцыі падняць свой прэстыж на міжнароднай арэне, гэта яго права і вельмі гібкая палітыка. Тым не менш, на іншых палях, асабліва што тычыцца правоў чалавека, дык у Беларусі нічога не змянілася. Беларусь нічога не робіць, каб паказаць, што можа быць надзейным партнёрам у двухбаковых адносінах.
Канферэнцыю Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе арганізавалі супольна Варшаўскі універсітэт, БДУ і беларуская амбасада ў Варшаве. Сярод запрошаных з беларускага боку ўдзельнікаў былі шматлікія праўладныя эксперты і чыноўнікі.
Сярод выступоўцаў быў і былы рэктар Берасцейскага універсітэты Мечыслаў Часноўскі, якога толькі пры канцы мінулага году зьнялі з чорнага спісу неўязных у ЕЗ.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Падчас канферэнцыі навукоўцы і эксперты з Беларусі і Польшчы абмяркоўваюць сітуацыю польска-беларускай супрацы, праблемы, якія яе затрымоўваюць і таксама магчымасці іх вырашэння.
Януш Адамоўскі, дэкан аддзялення журналістыкі і навук палітычных Варшаўскага ўніверсітэта:
– Маёй мэтай і мэтай людзей навукі, а таксама людзей эканомікі, якія тут сабраліся, з’яўляецца збудаванне мастоў. Нават у цяжкія часы і пры неспрыяльнай палітычнай сітуацыі. Стасункі польска-беларускія нельга прызнаць добрай мадэллю, але людзі, якія займаюцца палітычнай навукай і эканомікай мусяць выправіць сітуацыю, умацаваць паразуменне, каб адносіны паміж нашымі краінамі былі найлепшымі.
Дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Эдуард Швайко:
– На канферэнцыі перад усім унікальная магчымасць, бо эта сустрэча паміж экспертамі, якія займаюцца пытаннямі міжнародных адносін і пытаннямі двухбаковых сувязяў паміж Польшчу і Беларуссю. Важна, што гэта будуць не проста тэарэтычныя ацэнкі, а менавіта погляды і думкі, якія абапіраюцца на рэальныя факты на сучасную сітуацыю ў рэгіёне. Вельмі важна, каб гэтыя погляды былі прагматычныя, мелі прыкладны характар. Нягледзячы на тое, што Польшча ў Еўрапейскім Саюзе, а Беларусь у Еўразійскім Саюзе, мы павінны будаваць мяжу так, каб мяжа з усходу Еўрасаюзу была цывілізаванай Беларусь тут стаіць самая першая. І для Польшчы важна, каб гэты транзіт, які ажыццяўляе і Польшча і Беларусь з Захаду на Усход быў як мага больш спрыяльны для ўсіх удзельнікаў міжнароднага працэсу .
Ігар Марзалюк, член Савета Рэспублікі, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:
– Калі мы пачынаем прагаворваць, калі пачынаем дыскутаваць – мы пачынаем разумець балявыя кропкі. Канферэнцыя – гэта не проста пералік узаемных нейкіх крыўдаў. Гэта разуменне, што ёсць праблемы і пошукі шляху іх вырашэння. Беларусь не можа, як без заходнееўрапейскіх тэхналогій, так і без таннай расейскай нафты. Калі вельмі прымітызаваць, вульгарызаваць гэтыя рэчы. Ну, і давайце будзем рэалістамі. Я не веру, што нават, калі бы мы разламалі, развярнуліся на Захад, то я глыбока перакананы, што нас ніхто ў Еўразвязе не чакае. Таму я лічу, што і еўрапейскі вектар, і еўразійскі вектар для нас вельмі важныя. З Еўропай нас лучыць каласальная колькасць стасункаў – культурных і эканамічных, урэшце рэшт наш гандаль. Для нас вельмі шмат значыць і гандаль з Еўрапейскім звязам. Мы хочам быць добрым, умяняльным, разумным партнёрам і суседам, як Еўразвяза, так і тых, хто на Усходзе. І чаго Беларусь ужо больш ніколі не пацерпіць, дык таго, каб быць нечым палігонам у супрацьстаянні кагосьці з кімсьці – ці Расеі з Еўропай, ці Еўропы з Расеяй. Мы хочам нармальнага сумоўя, мы хочам нармальнага, адэкватнага, умяняльнага супрацоўніцтва, мы хочам, каб нас паважалі.
Канферэнцыя арганізавана пры падтрымцы Варшаўскага ўніверсітэта, Таварыства супрацы Польшча-Усход, Амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве і Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта ў Мінску.
Цалкам матэрыял:
* * *
У Варшаве адбываецца канферэнцыя на тэму “Беларусь і Польшча ў сучаснай Еўропе”. Удзел у ёй бяруць прафесары беларускіх універсітэтаў, прадстаўнікі беларускай улады, а таксама розныя палітычныя эксперты. Асаблівае значэнне было нададзена тэме бяспекі ў нашым рэгіёне. На думку аднаго з удзельнікаў канферэнцыі, дырэктара інфармацыйна-аналітычнай установы “Актуальная канцэпцыя” Аляксандра Шпакоўскага, Беларусь павінна быць нейтральнай дзяржавай:
– Магчыма ў перспектыве такая нейтральная пазіцыя дазволіць нам выйсці на штосьці кшталту беларускай Швейцарыі. Калі ва ўсім свеце будзе зразумелы той факт, што нельга спрабаваць цягнуць беларускае грамадства ў нейкія разборкі і нельга спрабаваць вырашаць свае спрэчкі на нашай тэрыторыі. Да такога рашэння нас падштурхоўвае гістарычны лёс нашага народа і тыя катастрафічныя наступствы, якія мелі для нас войны паміж Захадам і Усходам у ХХ стагоддзі.
Асаблівае значэнне на канферэнцыі было нададзена тэме бяспекі ў рэгіёне. На думку аднаго з удзельнікаў канферэнцыі, дырэктара інфармацыйна-аналітычнай установы “Актуальная канцэпцыя” Аляксандра Шпакоўскага, Беларусь павінна заставацца нейтральнай дзяржавай а сяброўства ў АДКБ тлумачыцца ўнутранымі пагрозамі:
– АДКБ, у адрозненні ад шэрагу іншых вайскова-палітычных блокаў, у першую чаргу скіраваны на абарону. І хутчэй за ўсё наш удзел у АДКБ больш тлумачыцца пагрозай не нейкіх знешніх выклікаў з боку замежных армій, там вельмі шмат функцый, і гэта не толькі і не столькі вайскова-палітычны саюз, для нас больш важкая праваахоўная тэматыка.
У сваю чаргу, на Аляксандр Шпакоўскі адзначыў, што Беларусь з’яўляецца вайсковым хаўруснікам Расеі, але “беларускае кіраўніцтва неаднаразова дэкларавала, што нашы жаўнеры не будуць удзельнічаць у ніякіх агрэсіўных акцыях па-за межамі Рэспублікі Беларусь.”
* * *
Сяргей Мусіенка, кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM, выступіў з дакладам на беларуска-польскай канферэнцыі, якая праходзіць у Варшаве. Ён адзначыў прагрэс у “нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Польшчай”, а таксама прапанаваў пачаць падрыхтоўку да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Варшаву, а прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага – у Менск. Таксама ён заклікаў польскае кіраўніцтва адкінуць закіды пра наяўнасць палітычных вязняў і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а “думаць пра мірнае суіснаванне ў свеце”.
– У гэтым як раз і палягае дыскурс канферэнцыі. Калі б кіраўнікі Францыі, Германіі падыходзілі да праблематыкі Беларусі і вырашалі пытанне Украіны не ў Менску, то напэўна можа і не вырашылі б, упіраліся б у правы чалавека і гаварылі б толькі пра тое, хто і дзе знаходзіцца. Я думаю, што трэба думаць аб будучым, аб мірным існаванні не толькі нашых краін, а ў цэлым сусвета. І таму трэба адкінуць многія спрэчныя моманты, якія увесь час гучаць, а пакінуць разбірацца з імі гісторыкам, палітолагам, а палітыкам дзейнічаць у інтарэсах нашых краін.
На думку Сяргея Мусіенкі, найлепей запланаваць візіт Браніслава Камароўскага ў Менск на 3 ліпеня – дзень, які афіцыйна адзначаецца як Дзень Незалежнасці. У той жа ж час, кадэнцыя прэзідэнта Браніслава Камароўскага скончваецца, так як у Польшчы 10 траўня адбудуцца прэзідэнцкія выбары.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
* * *
“Беларусь не можа як без заходнееўрапейскіх тэхналогій, так і без таннай расейскай нафты”, – такое меркаванне выказаў Ігар Марзалюк, намеснік старшыні Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, на канферэнцыі ў Варшаве, дзе вяліся размовы пра праблемы і магчымасці сучаснай польска-беларускай супрацы. На думку беларускага палітыка, Беларусь ніхто ў Еўразвязе не чакае, але гэта не павінна замінаць гаспадарчай, палітычнай і культурнай супрацы.
Кажа Ігар Марзалюк:
– Беларусь не можа як без заходнееўрапейскіх тэхналогій, так і без таннай расейскай нафты. Ну, гэта калі вельмі прымітызаваць, вульгарызаваць такія рэчы. Я лічу, што і еўрапейскі, і еўразійскі вектар для нас вельмі важны. З Еўропай нас яднае каласальная колькасць стасункаў – культурных і эканамічных. Мы хочам нармальнай, адэкватнай супрацы. Мы хочам, каб нас паважалі.
„Беларусь ніколі больш не пацерпіць таго, каб быць палігонам у супрацьстаянні Расеі з Еўропай”, – дадае Ігар Марзалюк.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава