„Беларуска-амерыканская фатаграфія” Зянона Пазьняка



 

14 красавіка ў беларускім цэнтры пры Саборы св. Кірылы  Тураскага  ў  Нью-Ёрку  адбылася  прэзентацыя  першага  нумара  першага  ў  гісторыі  Беларускай  фатаграфіі  перыядычнага выдання па фатаграфіі – „БЕЛАРУСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФАТАГРАФІЯ” Зянона Пазьняка. 

 

Першы нумар перыядычнага выдання быў складзены з  2  частак.  Першая частка – гэта падборка фотаздымкаў спадара Зянона “Тыпажы  Нью-Ёрка”.  Аўтар падзяліўся тым, што  фатаграфія  заўсёды  была  адным  з  накірункаў  яго творчай  дзейнасці.  Падчас  быцця  ў  Амерыцы  ў  спадара  Зянона  назбіралася   шмат  фотаздымкаў,  якія  можна  падзяліць  недзе  на дзевяноста тэмаў. 

Другая палова выдання – гэта  падборка  фотаздымкаў  спадара  Джона  Кунстадтэра,  у прошлым   –  амэрыканскага  дыпламата,  сёнь ня –  прафесыйнага  фатографа,   які падчас  дыпляматычнай   працы  ў Беларусі палюбіў  беларускую  вёску,  простых людзей, якія там жывуць, і штогод прыязджае ў Беларусь здымаць простых беларусаў, іх культуру і побыт. 

Фактычна, першы нумар „БЕЛАРУСКА-АМЕРЫКАНСКАЙ  ФАТАГРАФІІ”   складаецца   з дзьвух частак,  якія  можна  назваць  наступным чынам: “Амерыканцы вачыма беларуса” і “Беларусы  вачыма  амерыканца”. 

Апрыканцы прэзэнтацыі аўтар падзяліўся, што ў бліжэйшых нумарах альманаху  з’явяцца  фатаграфіі  Уладзімера Кармілкіна,  Яўгена  Шатохіна,  Алеся Крыштаповіча  і іншыя.

Наталля Федарэнка для Беларускага Радыё Рацыя

Фота Віктара Дударава