Беларуска-польскія адносіны: Наступныя гады будуць вызначальнымі на перспектыву
Наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 12 лютага Уладзіміра Чушава паслом Беларусі ў Польшчы.
Лукашэнка адзначыў, што дыпламату павінна быць вядомая спецыфіка двухбаковых адносін. „Не скажу, што яны без праблем. Іх хапае. Але ўсе яны абсалютна вырашальныя. І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву”, — прыводзіць яго словы прэс-служба прэзідэнта.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы арыентаваў новага пасла на тое, каб ён даводзіў нацыянальныя інтарэсы да польскага боку. „Гэта не чужы нам народ”, — падкрэсліў Лукашэнка. Ён адзначыў, што паміж беларусамі і палякамі ёсць паразуменне. „Ніякіх пагроз ад нас яны няхай не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку ўлічваючы нашу сумесную беларуска-расейскую групоўку на гэтым напрамку”, — сказаў Лукашэнка.
belapan.by