Беларуска Яна Шостак стала кандыдаткай ў дэпутаты на выбарах у Польшчы
“Грамадзянская кааліцыя” пацвердзіла ўдзел беларускі Яны Шостак у парламенцкіх выбарах, якія пройдуць у Польшчы 15 кастрычніка. Месяц таму дзяўчына аб’явіла пра намер балатавацца ў дэпутаткі ад партыі “Зялёныя” і падала заяўку. Сёння з’явіліся спісы кандыдатаў, у якіх самая гучная актывістка Беларусі значыцца пад нумарам 13.

— Акруга 24, ад якой буду браць удзел у выбарах, — гэта акруга Беластока і ваколіц. шукаю каманду людзей, якія будуць дапамагаць рыхтавацца, а таксама хадзіць па мясцовых жыхарах і расказваць пра нашу кампанію, — расказвае Яна Шостак. У парламенце дзяўчына марыць займацца інтэграцыйнай палітыкай, прадстаўляць за мяжой беларусаў і падтрымліваць людзей з іншых краін, якім давялося эміграваць.
