Беларуская апазіцыя імкнецца выйсці з кола заангажаваных аднадумцаў



Праймерыз, як галоўны рухавік палітычнай дыскусіі ў беларускім грамадстве. Кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Паводле яго, беларуская апазіцыя імкнецца выйсці са свайго кола заангажаваных аднадумцаў. Пра гэта сведчаць і дыскусіі вакол беларускага праймерыз і колькасць палітыкаў, якія заяўляюць пра намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду ў 2020 годзе.

Але і тут ёсць праблемы – адметныя для беларускай палітычнай сітуацыі, пра іх кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:

– Няма дыскусіі паміж уладнымі структурамі апазіцыі. Інфармацыйная хваля ёсць – гэта ў пэўным сэнсе палітызуе грамадства. Галоўнае, каб сапраўды гэтыя хвалі захапілі шырокія пласты грамадства, не толькі невялікі асяродак палітызаванай публікі, якая жыве ў “Фэйсбуку”. Калі з’явіўся інтэрнэт, калі з’явіліся сацыяльныя сеткі, улада страціла манаполію на інфармацыю, цяпер новыя магчымасці.

Аб прэзідэнцкіх амбіцыях таксама заявілі – кіраўнік «Народнай грамады» Мікола Статкевіч, сустаршыня «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч. А таксама дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які ідзе на шосты тэрмін. Прэзідэнцкія выбары пройдуць сёлета не пазней за 30 жніўня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя