Апазіцыя не можа вызначыцца з “адзіным”



Беларуская апазіцыя не можа вызначыцца з адзіным кандыдатам у прэзідэнты. Больш за тое, ужо само абмеркаванне гэтай магчымасці прывяло палітыкаў у тупік.

Адныя, як кампанія «Гавары праўду» губляюць сваіх лідараў, іншыя, як Рух «За свабоду», адмаўляюцца ад ўдзелу ў выбарах, а трэція, як партыя БНФ, палічылі за лепшае не вылучаць партыйнага кандыдата, а падтрымаць сябру іншай палітычнай структуры. Кажа намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту Рыгор Кастусёў.

–  Разумеючы сітуацыю, якая развіваецца зараз вакол Беларусі і ўнутры краіны, вакол і ўнутры Украіны, дзеля адзінства нацыянальна свядомых і патрыятычных сілаў Партыя БНФ прыняла рашэнне саступіць на карысць Караткевіч. Можна па-рознаму ацэньваць гэты крок, але зроблена гэта адназначна дзеля адзінства. Напрыклад, няўдзел Руху «За свабоду» ў выбарчай кампаніі ўспрымаецца не зусім станоўча як сярод грамадства, так і актывістаў ды розных арганізацый.

 

Пра жаданне вылучацца як кандыдат у прэзідэнты заявілі таксама лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя