Беларуская апазіцыя: Усё менш часу, каб дамовіцца



imageБеларуская апазіцыя пакуль не можа дамовіцца пра супольныя дзеянні і пра вылучэнне адзінага кандыдата ў час прэзідэнцкай кампаніі. Замест гэтага пачаліся працэсы стварэння па меншай меры двух апазіцыйных блокаў. Тым не менш, паводле старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, шанцы агульнага аб’яднання пакуль застаюцца. Партыя БНФ – прыхільніца менавіта такога сцэнару:

– Наш прыярытэт – вылучэнне адзінага. Аднак таксама вельмі важна, каб адзіны быў прадстаўніком нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Гэтыя перамовы мы працягваем, бяром у іх актыўны удзел, шукаем кампрамісы дзеля таго, каб гэтая праца ўрэшце дала плён. Мы разлічваем, што такі плён можа быць яшчэ да з’езду партыі БНФ.

«Чым больш у апазіцыі розных падобных мерапрыемстваў напярэдадні важнейшай палітычнай кампаніі, тым больш раздрабняюцца сілы», – дадае ў сваю чаргу лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. АГП  працягне настойваць на правядзенні кангрэсу аб’яднанай апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота humanrightshouse.org