Беларуская дэлегацыя наведае з рабочым візітам Францыю



Беларуская дэлегацыя 16-17 кастрычніка наведае з рабочым візітам Францыю. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Узначаліць дэлегацыю намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. У яе склад увойдуць пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і дзелавых колаў Беларусі.

17 кастрычніка ў гандлёва-прамысловай палаце Парыжа і рэгіёна Іль-дэ-Франс адбудзецца прэзентацыя магчымасцяў гандлёва-прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Апрача прэзентацыі, пройдуць сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Парыжа і прадстаўнікамі шэрагу французскіх кампаній.

Паводле слоў Мірончыка, на 17 кастрычніка таксама запланаваныя перамовы Купчыной з генеральным дырэктарам па пытаннях палітыкі і бяспекі МЗС Францыі Нікаля дэ Рыўерам і дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрыкам Фурнье.

Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў беларуска-французскага супрацоўніцтва, праблематыку ўзаемадзеяння па лініі Менск – Брусель, – сказаў Мірончык.