Беларуская парламенцкая дэлегацыя наведае Польшчу



 Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумавічам 17—20 верасня наведае Польшчу.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, візіт адбудзецца па запрашэнні польскага боку.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі наведаюць Варшаву, Беласток і Супрасль.

Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам сейма і сената парламента Польшчы, кіраўнікамі Падляшскага ваяводства, членамі польска-беларускай парламенцкай групы, прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці і польскіх дзелавых колаў.

Папярэдні візіт беларускіх парламентарыяў у суседнюю краіну адбыўся ў студзені 2017 года.   БелаПАН