Беларуская партыя “Зялёныя” асуджае агрэсію пуцінскай Расеі



Беларуская партыя “Зялёныя” асуджае агрэсію пуцінскай імперскай Расеі супраць Украіны і заклікае спыніць вайну, – кажа кіраўнік партыі Зміцер  Кучук.

На яго думку, такое ж меркаванне ў большасці беларусаў:

– Мы, канешне, супраць вайны, супраць таго, што Расея ўцягвае і Беларусь, ваюе супраць Украіны. Мы за тое, каб Україна ўсё ж такі вытрымала гэтую ўсю атаку, і салідарныя з украінскім народам і ўкраінскім кіраўніцтвам. Калі яны вытрымаюць, то ў Беларусі будзе шанец на тое, каб мы сталі дэмакратычнай краінай, а не на гэтай тэрыторыі быў “рускі мір”. І фактычна зараз ідзе барацьба паміж гэтым рускім мірам і еўрапейскімі каштоўнасцямі.

Мы заклікаем усіх людзей добрай волі быць салідарнымі з украінскім народам, не маўчаць, таму што маўчанне зараз – знак згоды з вайной, – кажа Зміцер Кучук.

Беларускае Радыё Рацыя