Беларускі дом у Варшаве запрашае на выбарчы вечар



Ужо ў гэтую нядзелю ў Польшчы адбудуцца парламенцкія выбары! Беларускі дом у Варшаве запрашае на нефармальны выбарчы вечар у Беларускім Доме!

КАЛІ: 15 кастрычніка, нядзеля, пачатак у 19:00

ДЗЕ: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6

УДЗЕЛ вольны!

У Выбарчым вечары ў Беларускім Доме прымуць удзел:

– Зміцер Міцкевіч, журналіст «Белсат» (мадэратар дыскусіі)

– Пётр Рудкоўскі, філосаф, палітолаг.  Лаўрэат прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі за «найлепшы артыкул 2022 года» ў катэгорыі «Сацыяльныя і палітычныя навукі».

– Алесь Лагвінец, Вольны Беларускі Ўніверсітэт, магістр паліталогіі (Інстытут палітычных навук, Страсбург)

– Павел Усаў, беларускі палітолаг, аналітык, выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта.

Арганізатары вечару пішуць:

Запрашаем далучыцца да нас, дзе мы разам паглядзім і прааналізуем, як адбываюцца дэмакратычныя выбары, пачуем вынікі першых экзіт-полаў, паслухаем каментары экспертаў і далучымся да дыскусіі, што будзе азначаць той ці іншы выбар палякаў для знешняй палітыкі Польшчы адносна Беларусі